Гэтыя правілы дапамогуць кіроўцу зімой захоўваць кантроль над дарогай і пазбегнуць непрыемнасцяў. Самае галоўнае — захоўваць цвёрдасць рукі і самавалоданне ў складанай сітуацыі, піша ДАІ Гродзенскай вобласці.
1. Праверка машыны перад пачаткам руху.
Перад выездам трэба праверыць працу дворнікаў, павароты, спраўнасць блізкага і далёкага святла. Неабходна памятаць, што зімой цямнее рана і ў цёмны час сутак магчымасць кантролю за дарожным становішчам зніжаецца.
2. Хуткасць руху.
Вялікая колькасць дарожна-транспартных здарэнняў зімой здзяйсняецца ў выніку няправільна абранай хуткасці руху аўтамабіля. Перавышэнне хуткасці на слізкай зімовай дарозе можа прывесці да вылету з трасы і перакульвання.
3. Дыстанцыя і інтэрвал паміж аўтамабілямі.
Невыкананне дыстанцыі паміж аўтамабілямі часта становіцца прычынай дробных ДТЗ. Кіроўца ззаду проста не паспявае спыніцца, так як счапленне колаў з дарогай зімой нашмат горшае, чым улетку. Гэта шмат хто не ўлічвае і грэбуе дыстанцыяй пры руху ў гарадскім шчыльным патоку.
4. Правільнае тармажэнне.
Вельмі часта многія кіроўцы не ведаюць як правільна тармазіць зімой і не могуць спыніць машыну на слізкай дарозе.
Неабходна пазбягаць рэзкіх тармажэнняў пры здзяйсненні манеўраў, асабліва пры ўваходжанні ў павароты. Не варта празмерна моцна ціснуць на педаль тормазу, калі аўто пераадольвае перашкоды або няроўнасці дарожнага пакрыцця. Тармазіць лепш перарывіста, кароткімі серыямі.
5. Рух па ажыўленай трасе.
Выбіраючы хуткасць руху, трэба улічваць умовы надвор’я і дарожную абстаноўку. Калі пачаўся моцны снегапад, лепш спыніцца на стаянцы і перачакаць непагадзь.
Аубавязкова трэба адпачываць і не рабіць працяглых «забегаў» на машыне без прыпынкаў. Асаблівую ўвага трэба надаваць праезду паваротаў, стромкіх уздымаў і спускаў.