Go-Go Pizza раздасць кожнаму па кавалачку піцу ў сераду 6 лютага з 10.00 да 22.00. Таксама можна будзе прадэгуставаць новую піцу з ялавічынай і пагутарыць з дырэктарам піцэрыі. Калі жадаеце патрапіць у фокус-групу па дэгустацыі навінкі, адзначаецца ў каментары.
— Мы патрацілі гады і мноства рэсурсаў, каб стварыць нешта неверагоднае. Мы ганарымся нашым цестам і цяпер мы хочам зрабіць крок і адкрыцца перад вамі па-новаму, — кажуць у піцэрыі.
Стваральнікі прызнаюць, што іх якасць не заўсёды была дасканалай, і яны доўга ішлі да гэтага выніку.