Трэці паверх гандлёвага дома «Нёман» па вуліцы Савецкай, 18 пасля рэканструкцыі ператварыўся ў вялікую буціковую зону. Яе галоўнай «фішкай» стала тое, што там размясціліся гандлёвыя кропкі толькі айчынных кампаній, піша vgr.by.
Да непазнавальнасці змянілася толькі тая частка паверха, якая размешчана непасрэдна пад «Вялікім буфетам». Яе занялі крамачкі выключна беларускіх вытворцаў. За кошт новага асвятлення гандлёвая прастора стала святлей і шырэй.
Пачалі працу монабрэндавыя крамы «Калінка» (адзенне для дзяўчынак і жаночае адзенне), Брэсцкага панчошнага камбіната. Буцік фірмы «Lakbi» прапануе дызайнерскую мужчынскую і жаночую вопратку, а ў краме «Veralli» жанчыны змогуць купіць бялізну. Жаночую вопратку таксама можна сустрэць у буціках такіх брэндаў як «Panda», «Femme» і «Elema». Беларускі трыкатаж размясціўся ў «Katti-a». Купіць мужчынскія кашулі і іншую вопратку можна ў «Eliz» і «Стильмен».
Цэнтральны праход таксама аддалі пад гандлёвыя плошчы: у двух секцыях можна купіць біжутэрыю і касметыку.
Як адзначыў дырэктар ААТ «Гандлёвы дом «Нёман» Аляксей Яўлаш, рашэнне аддаць абноўленыя плошчы толькі беларускім фірмам невыпадковае:
— Праз універмаг праходзіць велізарная колькасць турыстаў, якія змогуць у адным месцы выбраць для сябе тавар і цалкам ацаніць якасць беларускіх вытворцаў.
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…