Гульня стала вынікам супрацы медыя Hrodna.life і веб-студыі Іквадарт. Суправаджаць удзельнікаў на ўсіх этапах гульні будзе Алень Лявон, нашчадак аленя Святога Губерта. 29 студзеня каманда праекта прадставіла відэа, дзе можна пабачыць, як працуе гульня.


Нашчадак аленя Святога Губерта знайшоўся ў Гродне


Гульня будзе мець знаёмую многім механіку «лінія». Трэба будзе сабраць аднолькавыя віды смецця для «ўтылізацыі». Праходзіць гульню можна будзе ў некалькі этапаў, з павышэннем складанасці заданняў.

youtu.be/4oYH9CHPf5E

Супрацоўнікі студыі кажуць, што за час стварэння гульні высветлілі для сябе некаторыя нечаканыя факты пра смецце.

Андрэй Гаўрылаў быў здзіўлены, што не ўсе віды пластыку падлягаюць перапрацоўцы. «Напрыклад, не перапрацоўваюцца баначкі з-пад смятаны ці ёгуртаў»

«Для мяне было адкрыццём, што ў змяшаныя адходы можна выкідаць ўсё — і абутак і недаедкі, — кажа Ліана Клімовіч.

«Даведаўся, што ў некаторых Еўрапейскіх гарадах смеццеперапрацоўка такая, што ўласных адходаў не хапае. Яны закупаюць смецце у суседзяў. Навучыліся дабываць з адходаў не толькі другасную сыравіну, але і энергію», — распавёў Глеб Койпіш.

У гульні можна будзе прымяніць свае веды па раздзельнаму збору адходаў а таксама ацаніць уласную эфектыўнасць. Алень Лявон падкажа, як раздзельны збор дапамагае захаваць навакольнае асяроддзе.

Рэліз гульні адбудзецца цягам бліжэйшага тыдня.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life