У Каложы памераюць клімат. Абдумваюць падагрэў сцяны

Вывучэннем тэмпературна-вільготнаснага рэжыму ў храме і яго нармалізацыей для захавання помніка архітэктуры XII стагоддзя зоймуцца навукоўцы ў хуткім часе.

Асноўныя працы ў Каложскай царкве завершаны. Галоўнае — новая драўляная сцяна замяніла тую, якая была ў аварыйным стане. Аднак пад уплывам тэмператур і вільгаці нават самыя надзейныя сцены з часам бурацца. Таму на запрашэнне настаяцеля Свята-Борисо-Глебскай (Каложскай) царквы айца Аляксандра Балоннікава ў Гродна прыехалі навукоўцы-кліматолагі з Масквы і Мінска.

— Сёння, калі прадухілена аварыйная сітуацыя і адноўлена апорная здольнасць драўляных канструкцый, мы можам звярнуць свае позіркі на аўтэнтычную сцяну XII стагоддзя. — кажа настаяцель.

Для вывучэння Каложскай царквы і ўплыву на яе захаванасць кліматычных умоў у Гродна прыехаў Віктар Дорахаў, які кіруе лабараторыяй клімату музеяў і помнікаў архітэктуры ДзяржНДІ рэстаўрацыі Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі, з калегам. Спецыялісты з дапамогай высокадакладнага абсталявання вывучаюць кліматычныя ўмовы ўсярэдзіне храма і на каменнай сцяне.

Разам з імі пытанні далейшых працаў у царкве абмяркоўваюць прадстаўнікі БНТУ і кампаніі «Рэмерс», якая лічыцца лідарам па вытворчасці методык і сродкаў рэстаўрацыі. Гродзенскі храм яны ведаюць нядрэнна — праводзілі тут асобныя працы, піша grodnonews.by.

- Ва ўмовах глабальнага пацяплення клімату цеплавая нагрузка на канструкцыю старых будынкаў (у першую чаргу старых — бо іх канструкцыя ўжо аслабла) вырастае. Папераменнае замарожванне і адтаванне адбіваюцца не лепшай чынам. Адзін са спосабаў развязкі праблемы — мінімальны, ці абмежаваны падагрэў будынкаў, які палепшыць умовы захаванасці помніка, — расказаў Віктар Дорахаў.

Пры такім падагрэве ўзімку тэмпература ў будынку будзе ў межах 5−8 градусаў цяпла. Аднак і гэта значны плюс. У гэтыя дні ў Каложы тэмпература паветра каля 0 градусаў па Цэльсіі, а ля сцен апускаецца на пару градусаў ніжэй нулёвай адзнакі тэрмометра.

— Абмежаваны падагрэў паляпшае цяпло-вільготнасцевыя ўмовы. Такая сістэма рэалізавана у многіх помніках архітэктуры, і яна дае добрыя вынікі. У Гродне сітуацыя ўскладняецца тым, што адна сцяна мураваная, другая цагляная. Аднак з тэхнічнага гледжання іх злучэнне зроблена правільна. Тут усталяваны добрыя вокны, якія будуць трымаць цяпло, — ацаніў праведзеныя працы навуковец. — Сёння з адмыслоўцамі правялі першыя даследаванні, выявілі логеры тэмпературы і вільготнасці. Гэтыя сучасныя прылады самастойна кожныя некалькі гадзін запісваюць параметры ва ўнутраную памяць. Потым мы будзем здымаць з іх дадзеныя для вывучэння. Таксама правялі цеплавізійную здымку. Калі пацяплее, прыкладна ў красавіка-траўні, прыступім да вывучэння вільготнаснага рэжыму канструкцыі з дапамогай сучасных прылад. Потым можна будзе рабіць дакладнейшыя высновы і прапанаваць рашэнні менавіта для гродзенскага храма, улічваючы асаблівасці яго канструкцыі, — тлумачыць Віктар Дорахаў.

Віктар Дорахаў пытаннямі захавання помнікаў архітэктуры менавіта з кліматычнага пункту гледжання займаецца каля сарака гадоў, у тым ліку 30 — як кіраўнік праектаў.


hrodna.life/2019/01/05/arhealagichnae-akno-novaya-elementyi-ekskursiy-i-panikadzila-yak-abnaulyaecca-kalozhskaya-carkva/

Падзяліцца
Меткі: спадчына

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025