«Нёман» на сваім лёдзе абыграў «Гомель»

У чарговым туры чэмпіянату Беларусі па хакеі гродзенскі «Нёман» на сваім лёдзе апынуўся мацней «Гомеля» — 3:0.

Нягледзячы на ўдалы лік для гродзенцаў, галоўны трэнер красна-чорных Сяргей Пушкоў не вельмі быў задаволены гульнёй сваёй каманды.

«Нёман» — «Гомель» 3:0 (1:0, 2:0, 0:0)

галы:
02:55 1:0 — С.Маляўка (Смураў, А.Маляўка)
22:07 2:0 — А.Маляўка (Амбражэйчык, Крыскін, — бол.)
26:13 3:0 — Амбражэйчык (Пятроў, Скурыхін)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

«Гульня пакінула дваякае ўражанне. Для таго, каб яна была больш змястоўнай, як у абароне, так і ў атацы, нельга было дапускаць столькі браку. Шмат было няправільных рашэнняў прынята нападнікамі ў зоне атакі. Не было таго, як мы хацелі б, каб згуляла сёння каманда. Здавалася б, нядрэнна, але і не хапала чагосьці. Думаю, што стомленасць прыходзіць. Хутка перапынак і гэта адчуваецца, ды і відаць было, што хлопцы стаміліся. І тэмп быў не высокі, што ў адной, што ў іншай каманды. Часам гульня ўспыхвала, але пасля зноў вярталася ў ранейшы тэмп з пункту гледжання хуткасцяў.

Пасля перамогі над «Гомелем» «Нёман» па ранейшаму ідзе на другім месцы ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 97 ачкоў. На першым радку ідзе «Юнацтва» — 111.

Свой наступны матч чырвона-чорныя правядуць у Гродне 29 студзеня дзе зноў сустрэнуцца з «Гомелем».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025