Пачалася рэканструкцыя закінутага будынка па адрасе Урыцкага, 5, што знаходзіцца каля абласнога Упраўлення КДБ. Плануецца, што ад старой пабудовы застанецца толькі частка фасада. У будучыні там будзе медыцынскі цэнтр.

Інвестар набыў будынак восенню 2016 года ўсяго за чатыры базавыя велічыні. Рэканструцыя пройдзе цягам 2019 года.

Даведка

Дом на Урыцкага, 5, быў пабудаваны ў 1890 годзе. Будынак — прыклад электыкi ў ансамблi. Мае глыбокiя скляпенiстыя падвалы. У пачатку ХХ стагоддзя належаў гараджаніну па прозвішчы Сiдранскi. Пасля Другой сусветнай вайны ў доме знаходзіўся Ваенны трыбунал НКУС, а затым «Ваенгандаль». Пасля засяліліся людзі і жылі ды пачатку 2000-х гадоў, пакуль іх не выселілі. З тых часоў будынак пустуе. У 2006−2007 гг. ён знаходзiўcя пад пагрозай разбурэння, у сувязi з гэтым каля будынка дзяжурыла моладзь, якая хацела перашкодзiць знiшчэнню гiстарычнай каштоўнасцi.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life