Шчанюка з паламанай нагой пакінулі прывязаным ў поле ў Альшанцы. Яго заўважыў мясцовы жыхар і паведаміў валанцёрам. Гэта не першы выпадак у 2019 годзе, калі гродзенцы пакідаюць на марозе паміраць сабак.
Гродзенскі Валанцёр Алена Камчыц паведамляе:
«У нядзелю раніцай нам патэлефанаваў хлопец з Альшанкі і паведаміў, што са свайго балкона ён убачыў у поле сабаку. Калі падышоў, то ўбачыў там шчанюка, прывязанага да кала. І гэта было ў - 10. Ён сабаку адвязаў і накарміў дома. Праз некалькі гадзін мы забралі Джэка (так яго назвалі валанцёры) і завезлі ў клініку «Друзья».
У клініцы паведамілі, што жывёла моцна знясілена і са зламаным сцягном. Магчыма, яго нехта сістэматычна збіваў.
Валанцёры шукаюць, чыя можа гэта быць сабака, і ўжо збіраюць усе неабходныя дакументы, факты і доказы. Вырашаецца пытанне пра заяву ў міліцыю.
Гэта ўжо не першы выпадак у гэтым годзе, калі ў Гродне ў мароз пакідаюць паміраць жывёл. 20 студзеня дзеці па просьбе дарослых прывязалі да жалезнага слупа сабаку і сышлі.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…