У гэтым годзе Гроднааблдарбуд плануе адрамантаваць каля 245 кіламетраў мясцовых аўтамабільных дарог. Выканаюць рамонт жвіровага пакрыцця дарог агульнай працягласцю 27 кіламетраў. На 138 кіламетрах будзе ўладкована або адрамантавана асфальтабетоннае пакрыццё. Выканаюць працы па наладзе ахоўных слаёў па тэхналогіі «павярхоўная апрацоўка» і «Слары Сіл» агульнай працягласцю 80 кіламетраў, піша «Гродзенская праўда».

У гэтым годзе фінансаванне мясцовых аўтадарог вобласці плануецца ў аб’ёме 51 111,2 тысяч рублёў. Прыцягваюцца такія крыніцы фінансавання, як мясцовы бюджэт, субвенцыі з рэспубліканскага дарожнага фонду, а таксама крэдытныя сродкі.

Прыярытэтнымі з’яўляюцца аб’екты, уключаныя ў Дзяржпраграму як мясцовыя аўтадарогі, якія патрабуюць першачарговага рамонту. Будуць прыведзены ў парадак выезды з мясцовых дарог, якія выходзяць на аўтамагістралі рэспубліканскага значэння, па якіх паедуць госці на II Еўрапейскія гульні ў Мінск. Таксама пры фарміраванні пералікаў ў рамках вылучанага фінансавання па магчымасці ўлічваліся звароты, якія паступаюць ад грамадзян і прадпрыемстваў.

У 2019 годзе ў Гродзенскай вобласці адрамантуюць каля 250 кіламетраў дарог. Ёсць пералік

Прадпрыемства ў мінулым годзе ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Беларусі на 2017−2020 гады правяло капітальныя і бягучыя рамонты 264 кіламетраў мясцовых аўтадарог і 76 пагонных метраў мастоў.