Міністр транспарту і камунікацый назваў тэрміны заканчэння рэканструкцыі трасы Мінск — Гродна. Здадуць аб’ект да 1 траўня. Раней называліся толькі арыенціровачныя тэрміны. У планах — капітальны рамонт наступнага маштабнага адрэзка: магістраль М10 — мяжа Расіі - Кобрын, распавёў міністр у эфіры «Беларусь 1».
У пачатку 2018 года ўлады абяцалі ўвесці трасу М6 да 7 лістапада 2018, але да таго часу ўдалося скончыць толькі адзін з адрэзкаў.
Пасля заканчэння рэканструкцыі, дазволеная хуткасць на ўсёй трасе павялічыцца да 100 км/г. Магчыма, у далейшым яе павялічаць і да 120 км/г — як ужо ёсць на ўчастку ў Мінскай вобласці.