Як будуць азеляняць Гродна па экалагічнай стратэгіі генплана горада

Больш зялёных зон створаць за кошт пашырэння сквераў у новых мікрараёнах, куды ўвайшлі прыгарадныя лясныя масівы, піша «Гродзенская праўда».

У гэтым пашанцавала больш за іншых мікрараёну Альшанка, да якога практычна з усіх бакоў падступаюць лясы. Паміж мікрараёнамі прадугледжаны зялёныя калідоры, а ў санітарных зонах найбуйнейшых хімічных прадпрыемстваў запланавана пасадка вялікай колькасці дрэў. Напрыклад яна ўжо праведзена ў мінулым годзе на праспекце Лебедзева каля «Хімвалакно».

У старой частцы горада пашыраць новыя зялёныя зоны. Адна з іх — на вуліцы Курчатава. Тут з’явяцца новыя пешаходныя сувязі, добраўпарадкуюць месцы адпачынку каля двух вадаёмаў. Высадзяць дадатковы дэкаратыўны хмызняк і дрэвы розных парод.

Была пустка, будзе сквер

Досыць вялікая тэрыторыя для разбіўкі парку адведзена на пустцы паміж прыватным сектарам і шматпавярховай забудовай ў мікрараёне Дзевятоўка каля вуліц Таўлая і Малышчынская, паколькі гэты мікрараён больш за ўсё мае патрэбу ў азеляненні.

У апошні час існуючыя пусткі разглядаюцца як перспектыўныя месцы для разбіўкі сквераў, стварэння зон адпачынку гараджан. Такі сквер у гэтым годзе завершаць будаваць на скрыжаванні вуліц Урублеўскага і Курчатава. Пустка ў раёне вуліцы Гаспадарчая ліквідавана за кошт яе падаўжэння амаль на адзін кіламетр у бок паўночнай прамысловай зоны з высадкай ўздоўж магістралі вялікай колькасці дрэў і хмызнякоў. Пустка на месцы знесеных агародаў ў мікрараёне Фолюш ператворана ў паркавую зону з выхадам да ракі Ласасянка. Там з’явіліся алеі дрэў, пракладзены пешаходныя сувязі, устаноўлены малыя архітэктурныя формы.

Пасадкі па праекце

Што тычыцца пусткі на вуліцы Дубко каля гандлёвага цэнтра «Old City», то яна, як паведамілі ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама, не разглядалася для разбіўкі парку або сквера. Участак знаходзіцца ў адміністрацыйнай зоне, праз яго пралягаюць інжынерныя камунікацыі, пабудаваныя некалькі гадоў таму для плануемай тут шматкватэрнай жылой забудовы. Сёння гарадскія архітэктары распрацоўваюць праект дэталёвай планіроўкі ўзвядзення тут жылля. У хуткім сюды часе прыйдуць домабудаўнікі. Дарэчы, уздоўж вуліцы Дубко некалькі гадоў таму была высаджана алея з дрэў і хмызнякоў.

Парк «пераходзіць» праз праспект

Далейшае развіццё атрымае Румлёўскі парк — помнік прыроды мясцовага значэння. Яго існуючая тэрыторыя «перасягне» Румлёўскі праспект і пашырыцца да былой вёскі Солы, атрымае статус прыродаахоўнай. Цяпер новая частка Румлёўскага парку прыводзіцца ў парадак — ідзе высечка сухастойных, аварыйных і паваленых дрэў, ламачча. Увесну тут будзе праведзена санітарная ўборка тэрыторыі.

Якія дрэвы ў прыярытэце

Таполі паступова выцясняюцца з горада. Многія з іх у аварыйным стане, і пасля абследавання іх спілоўваюць. На прадпрыемстве «Гродназелянбуд» паведаміў яго дырэктар Валерый Коўш, новыя паркі і скверы будуць пераважна засаджваць бярозамі, ясені, рознымі пародамі верб. З’явяцца дубовыя і ясеневыя алеі. Уздоўж дарог будуць высаджваць клёны і ліпы. Не скідаюцца з рахункаў елкі і сосны, якія цяжка прыжываюцца ў гарадскім асяроддзі.

У горадзе складзены план азелянення тэрыторый на гэты год. У сакавіку-красавіку ў Ленінскім раёне азеляненне пройдзе на вуліцах Белыя Росы і Курчатава, у Швейцарскай даліне парка Жылібера. У Кастрычніцкім раёне зялёныя насаджэнні з’явяцца на новым участку вуліцы Вольгі Соламавай, на транспартнай развязцы праспекта Лебедзева і вуліцы Славінскага, на вуліцах Крамко, Вялікая Альшанка, Багушэвіча, у скверы каля ракі Ласасянка.

Як паведаміла начальнік аддзела рэалізацыі генплана упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама Вольга Барэйка, зараз у Гродне колькасць насельніцтва складае 368 тысяч чалавек і па норме на аднаго жыхара павінна прыходзіцца 15 квадратных метраў зялёных насаджэнняў. У цяперашні час горад да гэтай лічбы не дацягвае, аднак да 2030 года норма павінна скласці 22 квадратных метра. Мінскія праекціроўшчыкі і гродзенскія архітэктары лічаць, што для нашага абласнога цэнтра гэта цалкам рэальная лічба.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024

У Гродне з’явіцца музей Льва Бакста? Такую прапанову агучылі ў сінагозе

У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…

20 снежня 2024