Тэлекам-аператар Velcom абвясціў пра сканчэнне дзеянні акцыі «Безлімітны інтэрнет за 0 рублёў». Так, для абанентаў тарыфных планаў «Камфорт» паслуга стане платнай з 4 лютага 2019 года, для карыстальнікаў лінейкі «Камфорт+ для бізнесу» — з 15 лютага 2019 года.
Для фізічных асоб
Для карыстальнікаў тарыфнага плана «Камфорт» кошт паслугі «Безлімітны інтэрнет» складзе 5,9 рубля ў месяц, для абанентаў тарыфаў «Камфорт 2», «Камфорт 4», «Камфорт 8», а таксама «Камфорт 16» — 4,9 рубля ў месяц.
Для юрыдычных асоб
Кошт паслугі «Безлімітны інтэрнет» для карыстальнікаў лінейкі тарыфных планаў «Камфорт+ для бізнесу», а таксама максімальна магчымая хуткасць злучэння ў рамках паслугі будуць залежаць ад пэўнага тарыфнага плана карыстальніка: на тарыфах з вялікім аб’ёмам улучанага трафіка кошт будзе ніжэй, а хуткасць вышэй.
Тарыфны план | Хуткасць мабільнага інтэрнету | Цана паслугі «Безлімітны інтэрнет», руб. з ПДВ |
Камфорт + для бізнеса | да 512 Кбіт/с | 3,9 |
Камфорт 2+ для бізнеса | да 1 Мбіт/с | 2,9 |
Камфорт 4+ для бізнеса | да 2 Мбіт/с | 2 |
Камфорт 8+ для бізнеса | да 4 Мбіт/с | 1,5 |
Камфорт 16+ для бізнеса | да 8 Мбіт/с | 0,9 |