Сёння, 25 студзеня, каля 9 гадзін раніцы на пешаходным пераходзе на вуліцы Каліноўскага збілі хлопчыка. Ён пераходзіў дарогу паблізу вуліцы Серафімавіча, калі на яго наехаў аўтамабіль, піша autogrodno.by.
— Дзіцё трапіла пад аўтамабіль, які рухаўся з бакі вуліцы Горкага. Машына спынілася праз 3−4 метры пасля пешаходнага пераходу. Кіроўца быў вельмі ўзбуджаны, ён спрабаваў дастаць з багажніка нейкую анучу. Хлопчык гадоў дзесяці ляжаў каля бардзюра, ён рухаў толькі адной нагой — падняў і апусціў ёй пры мне. Вельмі спадзяюся, што малы паправіцца, — сказаў гарадзенец Аляксандр, які апынуўся непадалёк.
В зваротным кірунку на пад’ездзе да пераходу стаяла Audi. Сведка выказаў здагадку, што гэты аўтамабіль прапускаў хлопчыка-пешахода.
— Калі я праязджаў міма, яшчэ не было ні медыкаў, ні супрацоўнікаў ДАІ. Я хацеў спыніцца, але не маючы якой-небудзь медычнай падрыхтоўкі разумеў, што нічым не змагу дапамагчы. У нашых сілах увесь час паўтараць дзецям, што нават на пешаходным пераходзе яны павінны глядзець па баках і быць гатовымі саступіць машыне.
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…