У Гродне ў першай палове 2019 года пачнецца будаўніцтва новай гарадской кальцавой магістралі. Пра гэта на сустрэчы з жыхарамі Альшанкі 24 студзеня паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, перадае БЕЛТА.
Першая чарга другога гарадскога кальца прадугледжвае будаўніцтва новай дарогі ад вуліцы Паўднёвай да трасы М6 Мінск — Гродна. Для гэтага пад аўтамабільны будзе рэканструяваны чыгуначны мост праз Нёман, які не выкарыстоўваецца.
«Работы плануецца пачаць у першай палове 2019 года. Праект ужо гатовы, прайшоў неабходныя экспертызы, вызначаны крыніцы фінансавання. Працы пачнуцца ў першым паўгоддзі, арыентыровачна вясной», — адзначыў Мечыслаў Гой.
Ён падкрэсліў, што на другім этапе новая гарадская магістраль праз вуліцу Карскага выйдзе да новага жылога раёну Грандзічы на поўначы Гродна. Яго забудова пачалася ў 2018 годзе, да красавіка 2019 года тут будуць здадзены першыя жылыя дамы. Далей, як прадугледжвае генплан развіцця Гродна, магістраль пройдзе ў раён цяперашняга камбіната будаўнічых матэрыялаў, тут з’явіцца яшчэ адзін мост праз Нёман. Далей, праз раёны Ласосна і Альшанку, магістраль зноў выйдзе да вуліцы Паўднёвай.
Мечыслаў Гой адзначыў, што у 2019 годзе ўвага будзе нададзена і іншым участкам дарожнай сеткі горада. У прыватнасці, запланаваны рамонты мастоў праз Нёман, ёсць планы па стварэнні транспартнай развязкі ў раёне гандлёва-забаўляльнага цэнтра «Трыніці» на праспекце Янкі Купалы, пашырэнні існуючых тут дарог.
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…