Хлопец з Зэльвеншчыны патраціў грошы з чужой карткі ў ан-лайн казіно

Жыхар Зэльвенскага раёна знайшоў чужую картку і патраціў грошы з яе на набыткі ў кампутарнай гульні і стаўкі ў анлайн-казіно. Узбуджана крымінальная справа.

Гродзенец 1962 года нараджэння згубіў картку на АЗС, калі ездзіў па справах ў Пінск. Праз некаторы час ён заўважыў не толькі знікненне: з рахунка нехта зняў больш за Br400. Мужчына звярнуўся ў міліцыю.

«Выявілася, што картку падабраў раней не асуджаны жыхар Зэльвенскага раёна. Падчас гутаркі з праваахоўнікамі 24-гадовы малады чалавек прызнаўся, што патраціў частку грошай на набыццё касметычных прадметаў для гульні Dota 2, а таксама на анлайн-казіно», — расказалі ў прэс-службе УУС.

Крымінальная справа ўзбуджана па ч. 2 арт. 212 КК (Крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі), паведамляе БелТА.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025