Жыхар Зэльвенскага раёна знайшоў чужую картку і патраціў грошы з яе на набыткі ў кампутарнай гульні і стаўкі ў анлайн-казіно. Узбуджана крымінальная справа.
Гродзенец 1962 года нараджэння згубіў картку на АЗС, калі ездзіў па справах ў Пінск. Праз некаторы час ён заўважыў не толькі знікненне: з рахунка нехта зняў больш за Br400. Мужчына звярнуўся ў міліцыю.
«Выявілася, што картку падабраў раней не асуджаны жыхар Зэльвенскага раёна. Падчас гутаркі з праваахоўнікамі 24-гадовы малады чалавек прызнаўся, што патраціў частку грошай на набыццё касметычных прадметаў для гульні Dota 2, а таксама на анлайн-казіно», — расказалі ў прэс-службе УУС.
Крымінальная справа ўзбуджана па ч. 2 арт. 212 КК (Крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі), паведамляе БелТА.