Прэс-служба гродзенскага клуба абвесціла пра ўзмацненне трэнерскага штаба 59-гадовым беларускім спецыялістам, экс-настаўнікам зборнай Беларусі Георгіем Кандрацьевым. Кантракт разлічаны да канца 2019 года.

Ігар Кавалевіч і Георгій Кандрацьеў ўжо працавалі разам і дабіліся самага гучнага поспеху ў гісторыі беларускага футбола. З лютага 2009 года па жнівень 2012 года Кавалевіч быў асістэнтам Кандрацьева у моладзевай, а пасля Алімпійскай зборнай Беларусі, якая першай на постсавецкай прасторы выйшла на Алімпійскія гульні пасля зборнай СССР, якая грала і якая выйграла залатыя ўзнагароды Сеўла ў 1988 годзе.

Апошнім месцам працы Кандрацьева была бабруйская «Белшына», якую ён пакінуў у кастрычніку 2018 года.

Нагадаем, «Нёман» узначальвае Ігар Кавалевіч, а Кандрацьеў будзе яго памочнікам, уласна як Алег Кірэня і Павел Бацюта.