Суд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес прысуд па крымінальнай справе аб парушэнні правілаў дарожнага руху, якія прывялі па неасцярожнасці да смерці чалавека, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Гродзенскага абласнога суда.

Аварыя адбылася раніцай 25 верасня 2018 года на праспекце Касманаўтаў. Аўтамабіль таксі збіў жанчыну-пешахода. Праз некалькі дзён пацярпелая памерла ў бальніцы. Устаноўлена, што кіроўца ехаў на чырвоны сігнал святлафора. У яго была магчымасць заўважыць жанчыну, якая выйшла на зебру на дазваляльны сігнал. Абвінавачаны праявіў злачынную саманадзейнасць, адцягнуў увагу на навігатар мабільнага тэлефона і працягнуў рух на забараняльны сігнал святлафора, у выніку наехаў на пешахода на пераходзе, гаворыцца ў паведамленні суда.

Абвінавачаны на судзе прызнаў віну ў поўным аб’ёме. Ён прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.317 КК (Парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Яму прызначана 2 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення.

Акрамя таго, мужчына на 5 гадоў пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспартных сродкаў.


У Гродне судзяць таксіста, які збіў насмерць жанчыну на праспекце Касманаўтаў. Сколькі яму дадуць