У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі гродзенскі «Нёман» на хатнім лёдзе абыграў «Ліду» з лікам 5:0.

“Нёман” – “Ліда” 5:0 (2:0, 1:0, 2:0)

галы:
01:13 1:0 – Смураў (бол.)
11:40 2:0 – Смураў (Бадун, Коршунаў)
25:40 3:0 – Елісеенка (Грышанаў, Маліноўскі)
51:15 4:0 – Сцяпанаў (Елісеенка, Маліноўскі)
59:59 5:0 – Амбражэйчык (Скурыхін, С.Маляўка)

Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў пасля матчу:
– Хацеў бы сказаць, што абедзве каманды спрабавалі хутка гуляць, але такая вялікая колькасць брака перашкаджала і нам таксама, як і калега сказаў – у нас такія ж праблемы. Рэалізацыя ўсіх момантаў, якія стварала каманда, была не на вельмі высокім узроўні. Прыемна, вядома, што галоў было пяць, але хлопцам у распранальні сказаў, што хацелася б добрай гульні не толькі за кошт прабелаў у абароне суперніка, але і за кошт той канструктыўнасці ў гульні, якую мы напрацоўваем на трэніроўках і да якой імкнемся. Сёння гэтага праглядалася не шмат. А ўвогуле, хакей быў добры, атакавалі абедзве каманды, але забілі мы, ды і Макс на варотах добра адыграў сёння – падчышчаў, там, дзе гэта было патрэбна.

Турнірная табліца выглядае наступным чынам:
"Нёман" на сваім лёдзе разграміў "Ліду"
Свой наступны матч “Нёман” правядзе 24 студзеня і сустрэнецца са зборнай “U-20”.