Гродзенцаў запрашаюць даведацца яшчэ больш пра Элізу Ажэшка падчас экскурсіі ў яе доме-музеі па адрасе вул. Э.Ажэшкі, 17. Збор 28 студзеня, а 18-ай гадзіне ля ўвахода. Кошт квітка — 3 рублі.
Эліза Ажэшка (6 чэрвеня 1841, Мількаўшчына — 18 мая 1910, Гродна) — беларуская польскамоўная пісьменніца, грамадская дзяячка і педагог эпохі пазітывізму. Эліза Ажэшка была вельмі папулярнай тагачаснай пісьменніцай, яе празаічныя творы інсцэніраваліся, перакладаліся на беларускую мову і напачатку XX стагоддзя ставіліся на сцэнах шматлікіх беларускіх гарадоў.