Абноўлены «Бар на Тэлеграфнай» адкрыецца восенню 2019

Папулярны ў мінулым бар на вуліцы Тэлеграфнай зачынены больш за год. Яго плануюць адкрыць пасля рамонту восенню гэтага года, піша grodnonews.by.

Пік папулярнасці бара прыйшоўся на часы, калі яго гаспадаром быў рэстаран «Беласток». Потым будынак выкупіў інвестар, які будуе жылы комплекс «Кансент». Фармальна ўладальніцай бара лічылася жонка кіраўніка «Кансент» Андрэя Лушча. У чэрвені 2017 бар па рашэнні суда быў перададзены ў прыбытак дзяржавы, як паведамілі тады ў абласной міліцыі «ў сувязі з эканамічнымі злачынствамі былых уладальнікаў». Лёс бара да гэтага быў у падвешаным стане тры гады.

У 2018 годзе будынак купіў інвестар з Баранавічаў, які таксама купіў гасцініцу і рэстаран «Беларусь». Зараз ТАА «Ларанві Плюс» прыступае да пераўладкавання бара пад кафэ на 70 пасадачных месцаў. Захаваецца папулярная калісьці летняя веранда, але яна будзе кардынальна перайначаная.


У сеціве з’явіўся магчымы варыянт рэканструкцыі гасцініцы «Беларусь»


Па словах новага гаспадара, ужо цяпер адначасова з працай над архітэктурным праектам распрацоўваецца канцэпцыя кухні будучай кавярні, асартыменту фірмовых страў. Акцэнт робіцца на густы турыстаў з еўрапейскіх краін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Падлетка з Ваўкавыска асудзілі за сарваны сцяг

Непаўналетняга жыхара Ваўкавыска асудзілі на год "хатняй хіміі" за здзек з дзяржаўнага сцяга, піша мясцовая…

5 лютага 2025

У Гродне Масленіцу адсвяткуюць на фестывалі «Разгуляй» — будуць бліны і пудзіла зімы

Асноўныя мерапрыемствы пройдуць у цэнтры горада 1 сакавіка. Запланавана масленічнае шэсце, спаленне пудзіла зімы і…

5 лютага 2025

Гродзенка паказала, як выглядае двор на Гогаля пасля капрамонту

Гродзенка паказала ў TikTok наступствы капітальнага рамонту інтэрната па вуліцы Гогаля, 9. Пасля работ на…

5 лютага 2025

Расіяне прадаюць бізнесы і нерухомасць, каб купіць кватэру ў новым ЖК у Гродне

Жылы комплекс «Аляксандраўскі» узводзяць на месцы былых ваенных казармаў. Забудова будзе складацца з двух невысокіх…

5 лютага 2025

На Дамброўскага збіраюцца асвятліць пешаходныя дарожкі

На пешаходных дарожках па вул. Дамброўскага ў Гродне з'явіцца асвятленне. Работы збіраюцца правесці з сярэдзіны…

4 лютага 2025

Падладзіліся пад турыстаў: на некаторых маршрутках у Гродзенскай вобласці зараз можна плаціць карткай

На некалькіх міжгародніх маршрутах Гродзенскай вобласці ўпершыню з'явілася магчымасць заплаціць за праезд у маршрутцы карткай.…

4 лютага 2025