Папулярны ў мінулым бар на вуліцы Тэлеграфнай зачынены больш за год. Яго плануюць адкрыць пасля рамонту восенню гэтага года, піша grodnonews.by.
Пік папулярнасці бара прыйшоўся на часы, калі яго гаспадаром быў рэстаран «Беласток». Потым будынак выкупіў інвестар, які будуе жылы комплекс «Кансент». Фармальна ўладальніцай бара лічылася жонка кіраўніка «Кансент» Андрэя Лушча. У чэрвені 2017 бар па рашэнні суда быў перададзены ў прыбытак дзяржавы, як паведамілі тады ў абласной міліцыі «ў сувязі з эканамічнымі злачынствамі былых уладальнікаў». Лёс бара да гэтага быў у падвешаным стане тры гады.
У 2018 годзе будынак купіў інвестар з Баранавічаў, які таксама купіў гасцініцу і рэстаран «Беларусь». Зараз ТАА «Ларанві Плюс» прыступае да пераўладкавання бара пад кафэ на 70 пасадачных месцаў. Захаваецца папулярная калісьці летняя веранда, але яна будзе кардынальна перайначаная.
У сеціве з’явіўся магчымы варыянт рэканструкцыі гасцініцы «Беларусь»
Па словах новага гаспадара, ужо цяпер адначасова з працай над архітэктурным праектам распрацоўваецца канцэпцыя кухні будучай кавярні, асартыменту фірмовых страў. Акцэнт робіцца на густы турыстаў з еўрапейскіх краін.