Прадстаўнікі Гродзенскай вобласці завяршылі ў суботу чарговы тур чэмпіянату краіны на хакеі з процілеглымі вынікамі.
“Нёман”, паказаўшы добрую гульню, так не змог адолець “Дынама” з Маладзечна, піша “Гродзенская праўда”. Гродзенцы стварылі нямала момантаў, шмат кідалі, аднак, закінуць змаглі толькі раз: вылучыўся Кіслы. Гаспадары ж закінулі двойчы. Як вынік 2:1 – першая ў 2019 годзе параза “Нёмана”. Гродзенцы ідуць на другім месцы ў турнірнай табліцы, аднак, адставанне ад сталічнага “Юнацтва” павялічылася да 18 ачкоў.
Наступны матч “Нёман” правядзе дома 22 студзеня. Каманда пэўна паспрабуе рэабілітавацца перад заўзятарамі. Аднак, наўрад гэта будзе лёгкая гульня, у Гродне будзе гасцяваць “Ліда”.
Гульня з моладзевай зборнай была не самай багатай на галы, але галоўнае ў ёй вынік. “Ліда” перамагла з рахункам 2:1 і замацавалася на 6-м радку ў турнірнай табліцы.