Кастрычніцкі РАУС г. Гродна обвесціў у вышук яшчэ аднаго без весткі зніклага падлетка, шаснаццацігадовага Дзяніса Духаніна.
15 студзеня каля 13.35 Дзяніс пайшоў з дома, дзе ён зараз – невядома. Хлопец жыве на вул. Вішнявецкай, 2А-94. Вучыцца ў гімназіі №9, у навучанні паспяховы, бярэ ўдзел у алімпіядах.
У РАУС ёсць версія, што ён з’ехаў разам з раней зніклым Аляксандрам Чакам.
Хлопцу з выгляду 16-18 гадоў, узрост каля 180-185 см, хударлявы (каля 70 кг), валасы цёмна-русыя, каля 5 см.
Быў апрануты ў цёмна-сінюю куртку (балоневая), падоўжаную, на левым перадплеччы эмблема карычневага колеру, цёмна-сінія зімовыя чаравікі, цёмна-сінія штаны, кашулю ў клетку чырвонага колеру (уцепленая), з сабой у яго яшчэ адна кашуля цёмна-сіняга колеру ў дробныя ўзоры, заплечнік чорнага колеру, порткі спартовыя і майка, два кашалькі (у адным былі капейкі, а другім – папяровыя купюры).
Адменныя прыкметы: на спіне ёсць расцяжкі, гарызантальныя.

Усіх, у каго ёсць якая-небудзь інфармацыя пра месца знаходжання непаўнагадовага, просяць паведаміць на тэлефонах: 79-78-06, 79-78-05, 8 (029) 7806668 або 102.


