У смецці, дастаўленым на завод па ўтылізацыі і механічным сартаванні адкідаў, выявілі прадмет, падобны да гранаты, паведаміў дырэктар прадпрыемства Вячаслаў Андрэеўскі. Спецыялісты высветлілі, што гэта не вучэбная граната, але небяспекі яна не нясе.
Небяспечную знаходку выявілі на лініі сартавання адкідаў. Разам з гранатай знойдзены быў і магазін ад аўтамата Калашнікава.
Для разбіральніцтва на месца прыбыла следча-аператыўная група, у склад якой увайшлі міліцыянеры Гродзенскага РАУС. Спецыялісты высветлілі, што ў прыладзе не было выбухоўніка. Праваахоўнікі праводзяць праверку, каб даведацца, хто мог выкінуць гранату
Гэта не першы такі факт: летась, напрыклад, сярод смецця на заводзе выявілі і навучальную міну, і муляж гранаты, піша БелТа.
Вячаслаў Андрэеўскі расказаў, што ў дзень на завод па ўтылізацыі і механічным сартаванні адкідаў дастаўляюць па 220−250 т смецця. Сярод адкідаў трапляюцца незвычайныя рэчы і прадметы, нават дакументы. На сайце прадпрыемства адкрыты раздел са знаходкамі. Сярод іх, напрыклад, 20 пашпартоў, страхавыя пасведчанні з Беларусі і Расіі, пасведчанні кіроўцы, вайсковыя білеты, працоўныя кніжкі ды іншае.