18 студзеня ў былым будынку пальчаткавай фабрыкі “Акцэнт” у тэставым рэжыме пачала працаваць новая кавярня “Прахадная”.
У кавярні можна будзе пакаштаваць каву з зерня 100% арабікі. Апроч класічных эспрэса, амерыкана, раф і капучына гасцям прапануюць латэ на аўсяным малацэ. Навінкай для Гродна стане кава з тэкілай.


Апроч кавы, гарбаты і дэсертаў, кавярня прапануе сняданкі з сырнікаў, панкейкаў ці аўсянай кашы. Паснедаць можна да 13 гадзін.
Час працы з 9 да 23 штодня.

Кавярня “Прахадная” стала ўжо пятай гастра-ўстановай, што з’явілася ў былым будынку фабрыкі “Акцэнт”. Сёлета тут плануецца адкрыць яшчэ тры аб’екты грамадскага харчавання.








