Два з паловай гады калоніі ва ўмовах пасялення запытаў дзяржабвінаваўца для таксіста, які ў верасні мінулага года да смерці збіў жанчыну на пешаходным пераходзе на праспекце Касманаўтаў. Спрэчкі па крымінальнай справе адбыліся ў судзе Кастрычніцкага раёна ў сераду, 16 студзеня, піша «Вячэрні Гродна».
Па словах пракурора, былі праведзены ўсе неабходныя экспертызы, якія паказалі, што ў момант наезду жанчына была цвярозая, машына «Шкода Рапід» 2018 года выпуску знаходзілася ў спраўным стане. Былі апытаныя сведкі, якія расказалі пра тое, што таксіст ехаў з хуткасцю прыкладна 64 км/г, магчыма, і больш.
Таксама ў рамках следчага эксперыменту ўстаноўлена, што сігнал святлафора і пешахода на зебры вадзіцель мог убачыць мінімум на адлегласці 135 метраў і пры набліжэнні бачнасць толькі паляпшалася.
Змякчальнымі абставінамі ў справе таксіста могуць паслужыць яго чыстасардэчнае прызнанне, раскаянне і той факт, што цяпер на яго ўтрыманнi шасцімесячнае дзіця. Аднак абцяжваючай абставінай з’яўляецца тое, што кіроўца свядома парушыў правілы бяспекі. У сувязі з гэтым, на думку дзяржабвінаваўцы, абвінавачанаму неабходна прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 2,5 года з адбываннем у калоніі ва ўмовах пасялення, а таксама пазбавіць яго правоў кіроўцы і права займаць пэўныя пасады на 5 гадоў.
— Чалавека ўжо няма, а я не суддзя, таму рашэнне на меркаванне суду, — патлумачыў у судзе пацярпелы — муж загінулай ў ДТЗ жанчыны. — Але лічу, што пазіцыя дзяржабвінаваўцы няжорская.
Зараз абвінавачваны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. У яго абарону адвакат прывёў свае довады: раней ён не быў судзімы, па службе і на працы характарызаваўся станоўча, на яго ўтрыманні знаходзіцца шасцімесячнае дзіця, сваю віну ён прызнаў, а таксама перадаў у кошт кампенсацыі маральнай шкоды сям'і загінулай 27 000 рублёў. У сувязі з гэтым абаронца лічыць, што пакаранне трэба замяніць з пазбаўлення волі на абмежаванне волі па месцы жыхарства без накіравання ў калонію.
Апошняе слова абвінавачаны зможа сказаць у пятніцу, 18 студзеня.
Нагадаем, смяротны наезд адбыўся ў канцы верасня мінулага года на рэгуляваным пешаходным пераходзе на праспекце Касманаўтаў. Таксіст ехаў з боку кальца каля «Алмі» у напрамку цэнтра, навігатар адцягнуў яго ўвагу, ён позна заўважыў чырвоны сігнал святлафора і жанчыну на зебры і збіў яе. Праз некалькі дзён яна памерла ў лякарні не прыходзячы ў прытомнасць.
У новым турыстычным сезоне альтанкі для адпачынку паставяць на шлюзе Нямнова. Таксама там з'явіцца пракат…
Перспектывы здабычы рэдказямельных металаў убачылі ў Шчучынскім і Гродзенскім раёнах Гродзенскай вобласці. Напярэдадні Лукашэнка загадаў…
На продаж выставілі трохпавярховы будынак, які знаходзіцца на Гараднічанскай, 23. Пакупнік можа пераабсталяваць пабудову пад…
Гродзенец Аляксандр Барысевіч патраціў тры гады на тое, каб скрыжаваць “Волгу” з Bugatti. У рэалізацыі…
Некамерцыйная арганізацыя "Цэнтр дапамогі жыцця" аб'явіла збор падарункаў да 8 сакавіка для жанчын, якія знаходзяцца…
У Беларусі могуць увесці адказнасць за булінг у інтэрнэце, папярэдзіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.…