У Беластоку будуць судзіць беларуса, які падрабіў пасведчанне аб нараджэнні дзеля карты паляка

У суд Беластока паступіла першая крымінальная справа ў дачыненні да ілжэ-паляка. Абвінавачаны 34-гадовы беларус Дзмітрый М. выкарыстаў падробленыя дакументы аб сваёй прыналежнасці да польскага народу, піша euroby.info.

Беларус падаваў дакументы на атрыманне Карты Паляка ў Беластоку ў мясцовае ваяводскага праўлення. У якасці доказу сваёй сувязі з Польшчай прадаставіў пасведчанне аб нараджэнні. Як аказалася, графа аб нацыянальнай прыналежнасці маці «полька» была падробленай. Прынамсі, так заяўляе пракуратура.

Звычайна падобныя справы да суда не даходзяць. Ілжэ-палякі прызнаюць віну, ідуць на здзелку са следствам і атрымоўваюць штрафы. У дадзеным выпадку беларус не згодны з абвінавачваннем. Менавіта таму справу разглядае суд. Калі беларуса не апраўдаюць, яму пагражае да 5 гадоў турмы.

Паводле інфармацыі польскай пракуратуры, у Беластоку распачата дзясяткі падобных крымінальных спраў у дачыненні да людзей, якія выкарыстоўваюць падробленыя дакументы аб прыналежнасці да польскага народу. Ілжэ-палякі сталі масава выяўляцца ў Польшчы з 2018 года.

Навошта людзі прыкідваюцца палякамі? Польскія карані даюць магчымасць легальна працаваць круглы год, магчымасць атрымаць фінансавую дапамогу з бюджэту Польшчы, а праз усяго год пражывання атрымаць грамадзянства Еўрасаюза.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024