«Я ўжо развітвалася, думала, што ўжо ўсё». У Гродне загарэлася кватэра, 42 чалавекі эвакуіравалі

У Гродне ў адной з кватэр па другім завулку Дзяржынскага днём адбылося ўзгаранне. 42 чалавекі эвакуіраваны, з іх трое дзяцей. Ніхто не пацярпеў, піша «Гродна Плюс».

Да месца здарэння былі накіраваны 6 пажарных падраздзяленняў. На месцы пажару ў шчыльна задымленым памяшканні ратавальнікі выявілі мужчыну і жанчыну — гаспадароў кватэры. Як патлумачыла пацярпелая, раптам дома стала смярдзець дымам, у адной з пакояў гарэла крэсла. Дзверы кватэры былі зачынены, ключоў у цемры знайсці не ўдалося. Разам з мужам яны выйшлі на балкон і пачалі клікаць на дапамогу. Ратавальнікаў выклікалі відавочцы.

-Я ўжо развітвалася, думала, што ўжо ўсё. Я ўжо крычала суседцы: «Бывай!», — кажа Людміла Іванчык, пацярпелая.

Зараз органамі пажарнага нагляду па факце ўзгарання праводзіцца праверка. Адпрацоўваюцца дзве найбольш верагодныя версіі - гэта неасцярожнае абыходжанне з агнём і кароткае замыканне электраабсталявання.

youtu.be/zkdC8FyN1yU

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024