Далікатны груз 22-гадовы жыхар Іўя вёз са Шчучына ў свой горад. Грузавік ДАФ належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, паведамляе «Лідская газета».
На 162-м кіламетры трасы Мінск-Горадня, на «слонімскай» развязцы, кіроўца пераблытаў дарогу і, калі ўцяміў, што едзе не туды, звярнуўся да тармажэння, у выніку не даў рады кіраванню і аўтамабіль лёг на бок. На шчасце, кіроўца не пацярпеў, быў прышпілены рамянём бяспекі.
Як растлумачыў супрацоўнікам ДАІ малады чалавек, у дадзеным кірунку ён ездзіць даўно, але чаму сёння так адбылося, сам зразумець не можа.