У Скідзелі пасярод зімы прачнуўся і разгульвае вожык

Мы ўжо распавядалі пра сабаку, якая нядрэнна праводзіць зіму. А «Гродзенская праўда» піша пра вожыка, які гуляе зімой і абедае з сабакамі. Вожык зайшоў у двор да адной з жыхарак прыватнага сектара ў прыгарадзе Скідзеля. Дзяўчына зняла яго на відэа і выклала гісторыю ў Instagram. Аказалася, вожык наведваецца ў дом рэгулярна і ледзь не запісаўся ў «хатнія гадаванцы».

Упершыню Кацярына сустрэла госця ў сябе ў двары два гады таму. Ён апынуўся галодным і паабедаў сухім кормам з адной міскі з сабакамі. І наведвацца стаў рэгулярна. А аднойчы нават прывёў з сабой «сяброў», з якімі вырашыў перачакаць навальніцу ў дваровай рондалі.

youtu.be/nptJzGU_VDM

Увосень ёж раптам знік, Кацярына нават захвалявалася, але ўчора ўлюбёнец вярнуўся. Праўда, у неўласцівы яму час. Узімку вожыкі ўпадаюць у спячку і прачынаюцца не раней за сакавік. Калі верыць народным прыкметам, ідучы па снезе вожык — прадвеснік пацяплення. А, па словах спецыялістаў, у тым, што млекакормячы раптам прачнуўся пасярод халоднай зімы, няма нічога дзіўнага.

— Вожыкі адносяцца да насякомаедных, зімой здабыць з-пад снегу ежу для іх становіцца праблемай. Менавіта таму яны ўпадаюць у зімовую спячку, але могуць прачнуцца, калі іх патурбаваць. У дадзеным выпадку вожыка маглі проста патрывожыць хатнія жывёлы, — пракаментаваў намеснік дырэктара Гродзенскага заапарку Віталь Гуменны.

Для жыцця вожыка гэта не небяспечна, галоўнае — знайсці новае зацішнае месца, каб паспрабаваць зноў легчы ў спячку. Паводзіны млекакормячага таксама нельга назваць дзіўнымі - у апошні час вожыкі сталі прыстасоўвацца да жыцця ў межах горада, побач з людзьмі. Іх папуляцыя выяўленая ў раёне Пышкі. Улетку ў раёне вуліц Урублеўскага і Дамброўскага вожыкі часта выходзяць паляваць да чалавечых дамоў. Ды і ў іншых кропках Гродне іх лёгка можна сустрэць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Нерухомасць тыдня: кватэра з паўлінамі прадаецца ў горадзе-спадарожніку

Трохпакаёвая кватэра на другім паверсе прадаецца ў Скідзелі. Рамонт у ёй зроблены з лёгкім намёкам…

14 сакавіка 2025

У Гродне супрацоўнікі адной фірмы за няпоўныя тры месяцы парушылі ПДР 300 разоў

ДАІ Гродна паведаміла, што ў горадзе з пачатку года больш за 300 парушэнняў ПДР учынілі…

14 сакавіка 2025

«Падобнае ела толькі ў Італіі». Гродзенка расказала пра любімую піцэрыю горада

Гродзенка Ганна лічыць, што самую смачную піцу ў горадзе гатуюць ва ўстанове "Мука і вада"…

14 сакавіка 2025

З’явілася 3D-рэканструкцыя Крэўскага замка з трэцяй вежай — вось як гэта выглядае

Беларусы стварылі мастацкую 3D-рэканструкцыю Крэўскага замка, у якой візуалізавалі магчымы від крэпасці з трыма вежамі.…

14 сакавіка 2025

Незвычайны бізнэс: у старым кароўніку пад Свіслаччу вырошчваюць тоны вясёлкавай фарэлі

Браты Клапацюкі ператварылі будынак фермы ў Свіслацкім раёне ў сучасную рыбную гаспадарку. У старым кароўніку…

13 сакавіка 2025

«Гродногаз» і «Гродна Азот». У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу: як яна будзе працаваць і чым дапаможа людзям

У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу (АДДС) на 16 арганізацый. Яна аб'яднае экстраныя службы і…

13 сакавіка 2025