Да ўдзелу ў STP запрашаюцца студэнты з Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны. У межах праграмы можна наведаць уладныя і грамадскія ўстановы, пазнаёміцца з функцыянаваннем бізнэса, адукацыі, СМІ. Набор на вясновую праграму ідзе да 31 студзеня 2019 года.
Study Tours to Poland STP для студэнтаў - адукацыйная праграма, у межах якой студэнты прымаюць удзел у навучальных візітах у Польшчы. Студэнты падаюцца да ўдзелу ў Праграме індывідуальна ў межах конкурсу. У межах Праграмы Польшчу наведвае штогод больш 200 чалавек.
Мэтай STP для студэнтаў з’яўляецца паказ розных аспектаў жыцця ў Польшчы, прадстаўленне сістэмных зменаў і мадэрнізацыі, а таксама вопыта прысутнасці ў еўрапейскіх структурах. Адначасова вельмі важным з’яўляецца пазнаванне неўрадавага сектара і ўсіх формаў грамадскай актыўнасці. Больш інфармацыі тут.
Калі і як падаваць заяўку на STP?
Да ўдзелу ў STP запрашаюцца студэнты з Беларусі, Малдовы, Расіі і Украіны. Набор на вясновую праграму праводзім на мяжы снежня і студзеня, на восеньскую праграму — на мяжы чэрвеня і ліпеня. Бягучая інфармацыя на тэму набора даступна на інтэрнэт-старонцы, fan page STP у Facebooku і на Інстаграме.
У STP могуць прымаць удзел:
- асобы ва ўзросце 18−21 год, у выпадку кандыдатаў з Малдовы — 18−22 гады;
- грамадзяне Беларусі, Малдовы, Украіны і Расіі (Калінінградская, Ноўгарадская, Варонежская, Ленінградская, Маскоўская вобласці, Санкт-Пецярбург і Масква)
- асобы, якія навучаюцца ў пералічаных краінах і вобласцях;
- студэнты, якія маюць сапраўдны пашпарт
- асобы, якія яшчэ не былі ўдзельнікамі STP для студэнтаў.