Навіны

Гродзенскія актывісты і журналісты ўсклалі кветкі ля польскага консульства ў памяць аб забітым мэры Гданьска

15 студзеня ў пасляабедзенны час ля польскага консульства пачалі з’яўляцца першыя кветкі і лампадкі. Іх прынеслі палітычныя актывісты і журналісты ў знак памяці аб забітым мэры Гданьска Паўле Адамовічы.

Напад на мэра Гданьска адбыўся 13 студзеня падчас дабрачыннага мерапрыемства «Вялікі аркестр святочнай дапамогі», падчас якога ў Польшчы штогод збіраюць сродкі на дапамогу медыцынскім установам. Акцыя, якая праходзіць ва ўсіх гарадах Польшчы, завяршаецца канцэртам. Падчас выступу Паўла Адамовіча на сцэну выбег 27-гадовы мужчына і ўдарыў яго нажом у вобласць сэрца. Мэр быў шпіталізаваны, перанёс 5-гадзінную аперацыю, але лекары не здолелі яго выратаваць.

У буйных гарадах Польшчы 14 студзеня тысячы людзей выйшлі на маршы супраць нянавісці і гвалту і каб ушанаваць памяць Паўла Адамовіча.

Улады Польшчы аб’явілі ў Варшаве трохдзённую жалобу з 15 па 17 студзеня. Нацыянальная жалоба будзе абвешчаны ў дзень пахавання. Дзень пахавання абярэ сям’я Адамовіча.

Павел Адамовіч шырока вядомы і жыхарам постсавецкай прасторы. Ён пісаў блог па-руску для «Эхо Москвы», дапамагаў актывістам беларускай апазіцыі, у тым ліку прымаючы ў Гданьску студэнтаў, адлічаных у Беларусі па палітычных матывах.

Рэдакцыя выказвае спачуванні сям'і і блізкім Паўла Адамовіча.


Падзяліцца

Апошнія запісы

З’явілася 3D-рэканструкцыя Крэўскага замка з трэцяй вежай — вось як гэта выглядае

Беларусы стварылі мастацкую 3D-рэканструкцыю Крэўскага замка, у якой візуалізавалі магчымы від крэпасці з трыма вежамі.…

14 сакавіка 2025

«Гродногаз» і «Гродна Азот». У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу: як яна будзе працаваць і чым дапаможа людзям

У Гродне створаць адзіную дзяжурна-дыспетчарскую службу (АДДС) на 16 арганізацый. Яна аб'яднае экстраныя службы і…

13 сакавіка 2025

«Роял парк» на месцы рэзні. У цэнтры Гродна зносяць першы гродзенскі мясакамбінат (фота)

Амаль у цэнтры Гродна пабудуюць новы квартал таўнхаусаў з гучнай назвай "Роял парк". Ён з'явіцца…

13 сакавіка 2025

У Музеі гісторыі рэлігіі ў Гродне адкрылі новыя залы

Новая экспазіцыя прысвечана паўсядзённаму жыццю шляхты ў другой палове XVIII – пачатку ХХ стагоддзя. У…

12 сакавіка 2025

Пару з Гродна судзяць за арганізацыю прастытуцыі

У Гродне працягваецца суд за ўцягванне ў прастытуцыю і злоўжыванне ўладай. Мяркуючы па ўсім, судзяць…

12 сакавіка 2025

«Не хочам, каб хадзіў КДБ». У BY_help расказалі, чаму адмовілі ў падтрымцы былому палітвязню Вадзімаці

Парушыў дамову, разгаласіў звесткі. Заснавальнік BY_help Аляксей Лявончык пералічыў прычыны, па якіх фонд дапамогі рэпрэсаваным…

12 сакавіка 2025