Здароўе і спорт

Дзед Мароз, алень Губі і чай з дымком. Стары Новы год адсвяткавалі на Каробчыцкім Алімпе

На Стары Новы год, 12 студзеня, на горкі Каробчыцкага Алімпа выйшлі спартсмены са сваімі сем’ямі. Такі падарунак супрацоўнікам зрабіў спартыўны комплекс «Нёман». Паводле кіраўніцтва установы, гэта добрая нагода не толькі адпачыць разам, але і атрымаць карысную зваротную сувязь ад калег.

Провады Дзеда Мароза

Першым сустрэлі гасцей Дзед Мароз са Снягуркай і роставыя лялькі - талісман футбалістаў алень Губі і мядзьведзь. Спевы, танцы і карагоды сталі добрай размінкай перад спартыўнымі забавамі.

youtu.be/ZQsUdnxmQ9Q

Вадзім Ракса працуе інструктарам па спорце і часта заангажаваны ў арганізацыі спартыўных і масавых мерапрыемстваў. Гэтым разам удалося самому паўдзельнічаць у імпрэзе разам з жонкай Таццянай і дзецьмі Валянцінам, Лерай і Максам. Лера і Валянцін услед за татам прыгожа скаралі лыжныя трасы, а мама разам з малодшым каталіся на цюбінгах.

Прафесійнымі лыжнікамі яны сябе не лічаць. Валянцін мае добры досвед гульні ў футбол, а Лера гуляе ў хакей на траве. Сёлета на Алімп сям'і ўдалося выбрацца першы раз. Да гэтага на лыжах дзеці здавалі толькі кросы на ўроках фізкультуры.

А вось сяброўка Леры, 10-гадовая Даша, распавяла, што займаецца лыжамі ўжо 4 гады. За першых паўгадзіны адпачынку яна з’ехала з гары разоў дзесяць. «Нічога складанага ў гэтым няма, я амаль кожны дзень на лыжах. У мяне ёсць свае, праўда, звычайныя, пластыкавыя. Катаюся паўсюль, дзе ёсць горкі».

Чай з дымком ад пагранічнікаў

Ахвотных сагрэцца чакала палявая кухня з гарачым чаем. Падтрымаць спартсменаў і іх сем'і прыйшлі пагранічнікі. А гатаваў асаблівы чай «з дымком» повар Дзмітрый Цімошчанка.

«Мы з усімі сябруем, не адмаўляемся пачаставаць людзей на святах у горадзе ці на спартыўных матчах. Выязджаем і ў раён — былі ў Адэльску і Індуру. Паўсюль ведаюць нашу кашу і адметны чай з дымком».

Халодны час — гарачая пара на Алімпе

Кіраўнік спартыўнага комплекса Віктар Шумель кажа, што ў халады на Алімпе быў самы гарачы час. Ад пачатку сезона гродзенскія горкі наведалі ўжо каля 6000 аматараў зімовых забаваў. У будзёныя дні на Алімпе адпачывае каля 300−400 наведвальнікаў, а ў выходныя Алімп прымае каля 1000 чалавек. «Усіх гасцей павіншавалі з Новым годам, зараз можна і нам адпачыць».

youtu.be/4qwvAD07n3k

Па словах Шумеля, сёлетні сезон ідзе значна прасцей за папярэднія — дапамагае назапашаны досвед. Зараз тут рыхтуюць падаўжэнне адной з горак, дакупаюць абсталяванне, думаюць пра тое, чым яшчэ зацікавіць гасцей. «Многія просяць дадатковых цікавостак — слалам ці трампліны. Простым з’ездам з горкі зараз нікога не здзівіш».

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025