Праваабарончы цэнтр «Вясна» за подпісам старшыні Алеся Бяляцкага і юрыст Валянцін Стэфановіч накіравалі заявы ў Генеральную пракуратуру і Следчы камітэт з тым, каб гэтыя дзяржорганы правялі праверку па факце дыскрымінацыйных выказванняў міністра унутранных спраў Ігара Шуневіча па тэлебачанню.
Гаворка ідзе пра інтэрв'ю міністра, у якім ён выказаўся адносна грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, што належаць да супольнасці ЛГБТК+, назваўшы іх «дзіравымі».
Праваабаронцы ў сваю чаргу адзначаюць, што ў беларускім грамадстве і так дастаткова высокі ўзровень гамафобіі, што часам прыводзіць нават да здзяйснення злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзянаў па матывах нянавісці менавіта па прыкмеце іх сэксуальнай арыентацыі. Замест таго, каб супрацстаяць такім негатыўным праявам, міністр Шуневіч дазваляе сабе ўжываць жарганізмы, характэрныя для носьбітаў крымінальнай субкультуры альбо носьбітаў неанацыскіх поглядаў.
— Лічу, што дадзеныя выказванні носяць скрайне абразлівы характар, прапагандуюць у беларускім грамадстве нянавісць і дыскрымінацыю ў дачыненні да грамадзянаў краіны па прыкмеце іх сэксуальнай арыентацыі, спрыяюць іх далейшай стыгматызацыі, — адзначае Валянцін Стэфановіч у заяве да старшыні Следчага камітэта.
Ён падкрэслівае, што такія выказванні, апроч іншага, сведчаць пра нізкую прававую культуру і неразуменне прынцыпаў дзейнасці органаў МУС, нормаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародных нормаў ў галіне правоў чалавека, ратыфікаваных краінай.
— Такім чынам лічу, што ў дзеяннях міністра унутраных спраў можа ўтрымлівацца склад злачынства па арт. 130 КК Рэспублікі Беларусь (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варажнечы ці розні), — піша Валянцін Стэфановіч і ў адпаведнасці з арт. 174 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса просіць СК правесці праверку ўказаных ў заяве фактаў і па яе выніках прыцягнуць Ігара Шуневіча да крымінальнай адказнасці.
Па гэтых жа абставінах, праваабронцы просяць правесці і пракурорскую праверку, даць ім належную прававую ацэнку.
Больш за тое, праваабаронцы праінфармавалі незалежнага эксперта Савета па правах чалавека ААН па абароне ад гвалту і дыскрымінацыі па прыкметах сэксуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці Віктара Мадрыгаль-Барлоса па факце публічных выказванняў міністра ўнутраных спраў і прасілі яго, скарыстаўшыся інструментамі мандата, звярнуць увагу ўрада Рэспублікі Беларусь на недапушчальнасць такога кшталту заяваў службовых асобаў дзяржавы і неабходнасць няўхільнага прытрымлівання сваім міжнародным абавязацельствам у галіне абароны і заахвочвання правоў чалавека.
У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…
Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…
У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…