А вы своих домашних питомцев катали на качелях?

Чытач Hrodna.life Ігар Мікалайчык падзяліўся цікавым відэа, якое ён зняў на мінулых выходных у Пышкі. Падчас прагулкі хлопец заўважыў незвычайную карціну: сабака з задавальненнем катаецца на арэлях.

“Сустрэў дзядулю на Сцежцы здароўя ў Пышках, ён са сваім сабакам часцяком там шпацыруе і пры гэтым катае яго на арэлях. Гэтую карціну я бачыў некалькі разоў, а цяпер вырашыў зняць на відэа”, – распавёў Ігар.

Са слоў хлопца, сабака сам заскаквае на арэлі, а гаспадар яе разгойдвае.

А вы сваіх хатніх гадаванцаў каталі на арэлях?