На пачатку студзеня стала вядома, што сёлета ў парку Жылібера з’явіцца кола аглядаў. 11 студзеня гродзенцы пачалі актыўна абмяркоўваюць у сацыяльных сетках, ці ўдала выбралі месца для кола і што можна будзе пабачыць з вышыні 42 метры.
Многія мяркуюць, што з такой вышыні дакладна можна будзе разгледзець кірху. Іншыя кажуць, што большую частку падарожжа на коле будуць відны толькі кроны дрэваў. Да слова, гродзенцы выказваюць апасенні, што дрэвы праз тое могуць высячы.
Што да месца размяшчэння кола, то меркаванні гродзенцаў падзяліліся. Адныя падтрымліваюць намер размясціць кола агляду ў парку Жылібера, куды лёгка дабрацца грамадскім транспартам. Іншыя мяркуюць, што віды з Каложскага парка былі б больш цікавымі і што кола агляду дапамагло б зрабіць гэту частку цэнтра больш прывабнай для адпачынку гараджан і турыстаў.
Ёсць у абмеркаванні і такія ўдзельнікі, што па звычцы цкуюць улады за вытрачаныя грошы нават не гледзячы на тое, што сродкі на пабудову траціць прыватны інвестар.
У парку Жылібера можа з’явіцца кола агляду. Раней яго хацелі паставіць у Каложскім
А калі б кола агляду з’явілася ў Каложскім парку, віды былі б такія.