Калі тэмпы аўтамабілізацыі Гродна захаваюцца, то у 2030 годзе ў 1 000 жыхароў будзе 450 аўтамабіляў (цяпер 350). Сучасная сетка дарог такую нагрузку не вытрымае, бо гэта прырост трафіку больш чым на 20%. Таму Гродна патрэбныя новыя дарогі і яны ўжо ёсць на паперы.
Ёсць нават разлік, наколькі інтэнсіўна імі будуць карыстацца ў рэальнасці. AutoGrodno.by публікуе картаграму на 2030 год, прадстаўленую спецыялістамі «БелНІІПгорадабудаўніцтва», якія з’яўляюцца распрацоўшчыкамі новага генплана горада.
Параўнаць з картай загрузкі дарог 2018 года
Спецыялісты лічаць, што праз 10 гадоў у Гродна павінна быць 5 аўтамабільных мастоў (адзін рэканструююць, другі пабудуюць), а таксама новыя вуліцы. Напрыклад, вуліцу Каліноўскага неабходна выпрастаць і праз падоўжаную вуліцу Астроўскага злучыць з вуліцай Будзёнага. Вуліцу Пучкова падоўжыць да мікрараёна Альшанка, а да новага мікрараёну «Грандзічы» спатрэбіцца развітая сетка дарог, амаль такая, як цяпер у мікрараёне «Альшанка».
Распрацоўнікі мяркуюць, што калі асноўныя ідэі транспартнай схемы Гродна будуць рэалізаваны да 2030 года, то нагрузка на Стары і Румлёўскі масты захаваецца, але вырасце на Паповічскім мосце (да гэтага часу ён павінен стаць шасціпалосны), а дадатковая частка транспарту перамесціцца на рэканструюемы мост і на зусім новы ў раёне вёскі Беражаны.
Картаграма пасажырапатокаў грамадскага транспарту ў гадзіну-пік таксама прыкладаецца:
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…