У Гродне шукаюць кіроўцу, які знік з месцы аварыі, паведамілі БелТА ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Аварыя адбылася ранняй раніцай 10 студзеня. На пешаходным пераходзе ля былой крамы «Явар» на вуліцы Паўднёвай пад колы легкавога аўтамабіля трапіла кабета. Аўтамабіль з месца здарэння знік. Кабета з траўмамі шпіталяваная. «Звяртаемся да кіроўцы і сведкаў здарэння з просьбай выявіць сумленне і звярнуцца ў дзяжурную частку ДАІ або патэлефанаваць на нумар 102», — адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі рэгіёна.