Увечары 8 студзеня шчучынскія выратавальнікі выязджалі на пажар у вёску Корсакі. На месцы здарэння яны заспелі адкрытае гарэнне даху жылога дома, паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС. Гаспадар не пацярпеў, дзякуючы кату.
Высветлілася, што 32-гадовы мужчына жыве адзін, нідзе не працуе. Як распавёў сам гаспадар, вечарам ён пакурыў, затушыў недакурак у попельніцы і лёг спаць. Праз некаторы час прачнуўся ад таго, што кот драпае яму твар. У гэты ж час у дзверы ўжо стукала суседка, якая звярнула ўвагу на дым. Пакінуць дом праз дзверы было ўжо немагчыма, веранду ахапіў агонь. Прыйшлося выбірацца праз акно.
Крыху больш за паўгадзіны пайшло на барацьбу з полымем. У выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцце, маёмасць у доме, закураныя сцены. Людзі не пацярпелі. Ёсць здагадка, што ўзгаранне магло адбыцца праз кароткае замыканне электраправодкі. Некаторы час пагарэльцу давядзецца пажыць у прыяцеля ў суседняй вёсцы.
[irp posts="74 872″ name="Выйшаў фотаальбом з гісторыяй пажарнай службы Гродзеншчыны"]