Крама, што знаходзіцца «каля танка» спыніла працу 8 студзеня. Апошнія гады там была прадуктовая крама «Дабраном».
Што будзе на месцы крамы, пакуль не вядома. Адзінае, што вядома дакладна: «Дабранома» тут больш не будзе. Прадаўцы ўжо пачалі збіраць тавары з паліц. Вядуцца працы па дэінсталяцыі рэкламы.
Іншыя арандатары, акрамя кропкі з таварамі для жывёл, таксама з’ехалі. Заатавары будуць працаваць да 16 студзеня. Дагавор арэнды ім не працягнулі.
Што будзе ў гэтым памяшканні, былыя арандатары таксама не ведаюць. Мяркуюць, што тут адкрыюць чарговы «Еўраопт» ці «Бруснічку».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…