У Беларусі 2018-ты стаў чацвёртым у спісе самых цёплых з 1945 года, паведаміла БЕЛТА начальнік сектара метадычнага забеспячэння гідраметэаралагічных прагнозаў службы метадычнага забеспячэння гідраметэаралагічных назіранняў, вывучэння клімату і фонду дадзеных Белгідрамета Наталля Клявец.
Сярэдняя тэмпература паветра ў мінулым годзе была на 1,2 градуса вышэй за норму. 2018 год пачаўся з цёплага студзеня, люты быў халадней — тэмпература апускалася да мінус 30,4. Вясна выдалася цяплей за норму, анамальна гарачым быў май.
Дарэчы, гэты ж месяц стаў і самым сухім у годзе. Ліпень, студзень і снежня былі у 2018 годзе з найбольшай колькасцю ападкаў. Высокія тэмпературы трымаліся дастаткова доўга, дзякуючы чаму кліматычнае лета працягвалася фактычна чатыры месяцы.
Па словах Наталлі Клявец, у апошнія гады ў Беларусі прыкметны трэнд на павелічэнне сярэднегадавой тэмпературы. Пакуль гэта складана прагназаваць, але сіноптыкі мяркуюць, што 2019 год таксама можа быць дастаткова цёплым.