Ад вечара 6 студзеня ў гандлёвым цэнтры «OldCity» ў тэставым рэжыме пачала працаваць новая піцэрыя «Піца Тэмпо». Гэта 20-ы юбілейны рэстаран для ўсёй сеткі і першы для нашага горада. Першая піцэрыя пад гэтай маркай адкрылася ў Мінску ў 2002 годзе.
У рэстаране больш за 28 відаў піцы чатырох памераў: 21, 26, 31 і 45 см. Цэны на маленькія піцы пачынаюцца ад 4,2 руб. Самая вялікая піца — 45 см — важыць каля кілаграма.
Таксама ў рэстаране можна замовіць супы, пасту і іншыя стравы. Яшчэ тут ёсць круасаны — адміністрацыя называе іх фішкай установы.
Піцэрыя разлічана на 96 месцаў.
Час працы з 10:00 да 23:00.
У другой палове студзеня ў «Піца Тэмпа» пачне працаваць дастаўка.
Раней на гэтым месцы ўжо была піцэрыя «Pizza&Coffee», але ў мінулым годзе яна зачынілася. Яшчэ раней тут працавала кавярня «Kioto».