Больш за 600 пачак кантрабандных цыгарэт выяўленыя літоўскімі памежнікамі ў тайніку, абсталяваным у беларускім Fiat Stilo. Беларусу пагражае буйны штраф і канфіскацыя аўтамабіля. Пра гэта abw.by паведамляе Дзяржаўная памежная служба Літвы.

У нядзелю ў Варэнскім раёне ў вёсцы Канявеле, што на мяжы з Беларуссю, памежнікі спынілі легкавы аўтамабіль Fiat Stilo на беларускіх нумарах.

33-гадовы беларус, які вёў машыну, падаў дакументы. Яго паводзіны і пункт прызначэння здаліся памежнікам падазронымі, таму яны вырашылі праверыць машыну больш старанна і знайшлі тайнік з 655 пачкамі цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі.

Пачата адміністрацыйная справа. Беларусу пагражае штраф у памеры ад 2000 да 5000 еўра. Справа будзе разгледжана судом. Пасля апытання мужчыну адпусцілі, а Fiat Stilo і цыгарэты засталіся ў памежнікаў.