Віншаванне Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага да свята Нараджэння Хрыстова 2019

Дарагія браты і сёстры!

Сёння мы з вамі адзначаем свята прышэсця на зямлю Нашага Збавіцеля Іісуса Хрыста. Мы радуемся разам з пастухамі, якія прыйшлі да пячоры, каб пакланіцца Нованароджанаму Дзіцятку. Разам з ангеламі мы спяваем: «Слава ў вышніх Богу!» Таксама гэты дзень з’яўляецца радасным сямейным святам. Але важна, каб за мітуснёй падрыхтоўкі мы ўбачылі Таго, Хто «стаў чалавекам дзеля нас і дзеля нашага збаўлення».

Мы жывём у свеце, дзе існуе шмат супярэчнасцей. Але сапраўднае рашэнне гэтых праблем, сямейных, грамадскіх, нават царкоўных, існуе толькі ў Хрысце. Яны вырашаюцца тады, калі краевугольным камнем усяго становіцца Хрыстос. Аб гэтым нам гаворыць ікона свята Нараджэння Хрыстовага. Каля калыскі Богадзіцяткі мы бачым вала і асла. Гэта не проста свойскія жывёлы, якія ствараюць пэўны антураж. Гэта сімвал двух цывілізацый, двух народаў - язычнікаў і яўрэяў, якія знайшлі прымірэнне толькі ў Хрысце.

І яшчэ гэтае свята гаворыць пра тое, наколькі Бог давярае нам. Бездапаможнае дзіцятка аддаецца ў рукі зусім юнай Дзевы і яе састарэлага абручніка Іосіфа. Разам з імі Ён уцякае ў Егіпет і адтуль вяртаецца ў зямлю Ізраілеву. «Немачнае Божае становіцца мацнейшым, чым моцнае чалавечае». Вось гэтай моцы Божай у Нованароджаным Збавіцелю я жадаю і ўсім нам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Званок КДБ у Амерыку, доля апраўдальных прысудаў і новы пракурор. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

Актывістцы Аляксандры Васілевіч, якая сем гадоў жыве ў ЗША, патэлефанавалі з КДБ Гродна. 0,09% -…

10 сакавіка 2025

Прэм’ер-міністрам Беларусі прызначылі чыноўніка з Гродзеншчыны

Рашэннем Лукашэнкі пасаду прэм'ер-міністра Беларусі заняў 49-гадовы Аляксандр Турчын. Чыноўнік родам з Навагрудка, але апошнія…

10 сакавіка 2025

Гродзенцы на 8 сакавіка падарылі поні - гэта была яе даўняя мара

Гродзенка Анастасія атрымала на 8 сакавіка ў падарунак поні. Незвычайны сюрпрыз для дзяўчыны зрабіў яе…

10 сакавіка 2025

Дзе ў Гродне можна бясплатна вакцынаваць жывёлу ад шаленства

У Гродне пачынаецца штогадовая праграма па вакцынацыі хатніх жывёлаў супраць шаленства і агляд на мікраспарыю…

10 сакавіка 2025

Дачка гродзенскага сілавіка закрыла свой блог з непальскай турмы — не хоча, каб беларускія СМІ згадвалі яе сям’ю

Гродзенка Аліна Алдошына адбывае тэрмін у непальскай турме за спробу перавезці 6 кг какаіну. Пасля…

10 сакавіка 2025

У Гродне за 42 рублі прадаюць стогадовую казарму

Адзін з будынкаў былога ваеннага гарадка на Фолюшы выставілі на аўкцыён. Патэнцыйны пакупнік можа купіць…

10 сакавіка 2025