Служба да Божага нараджэння прайшла ў Каложскай царкве ў Гродне ноччу з 6 на 7 студзеня. Рамонт царквы яшчэ не скончаны, але большая частка працаў завершана, будаўнічыя рыштаванні са знешніх сценаў знятыя. Яшчэ адна цікавостка сёлетняга святкавання ў Каложы – верцеп з сапраўднымі авечкамі і казлянятамі, што размясцілі каля царквы.  Пасля службы царкоўны хор паспяваў для прыхаджан беларускія калядкі.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]