Служба да Божага нараджэння прайшла ў Каложскай царкве ў Гродне ноччу з 6 на 7 студзеня. Рамонт царквы яшчэ не скончаны, але большая частка працаў завершана, будаўнічыя рыштаванні са знешніх сценаў знятыя. Яшчэ адна цікавостка сёлетняга святкавання ў Каложы — верцеп з сапраўднымі авечкамі і казлянятамі, што размясцілі каля царквы. Пасля службы царкоўны хор паспяваў для прыхаджан беларускія калядкі.
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]