Адна з самых папулярных у свеце франшыз сярод піцэрый — амерыканская сетка «Papa Johns» — запусціла свой першы рэстаран у Гродне. Паспрабаваць за 30 відаў піцы, выпіць кавы і з’есці суп, замовіць бізнес-ланч цяпер можна на вуліцы Карла Маркса, 24, піша vgr.by.
Установа адкрылася ўвечары ў пятніцу, 4 снежня, і, па словах персаналу, ужо паспела сабраць поўную залу наведвальнікаў. Зала разлічана на 40 пасадачных месцаў - гэта як сталы з крэсламі, так і канапы. Нягледзячы на тое, што піцэрыя ўжо абслугоўвае кліентаў, памяшканне не даведзена да поўнай гатоўнасці. Яшчэ вядуцца мантажныя работы, плануецца ўладкаваць дзіцячы куток, усталяваць дэкор на сцены.
У меню «Papa Johns» — больш за 30 відаў піцы памерам 23, 30, 35 і 40 см. Можна дадаць сырныя борцікі. Гатуецца піца ў спецыяльнай печы з канвеернай стужкай са строга ўсталяванай тэмпературай у 275 градусаў Цэльсія. У печы піца праводзіць роўна 4 хвіліны 30 секунд. Як запэўнілі ў піцэрыі, піца пры такім абсталяванні ніколі не прыгарыць. Маркетынгавы крок — у пэўныя дні купіць некаторыя віды піцы можна па зніжаных цэнах.
— Мы — амерыканская франшыза, таму ўжо па факце ўсім адрозніваемся ад канкурэнтаў. Мы выкарыстоўваем традыцыйнае тонкае цеста — гэта амерыканскі падыход у вырабе піцы, — распавялі ва ўстанове.
Калі заказваць піцу з сабой або ў залу, час чакання ў такім выпадку складае каля 15 хвілін. Таксама зрабіць заказ можна па тэлефоне або анлайн на сайце. Час дастаўкі - 45 хвілін (у спецыяльнай зоне). Дастаўка бясплатная пры суме замовы звыш 15 рублёў.
Акрамя таго, прапануюцца халодныя і гарачыя закускі, салаты, дэсерты, супы, гарачыя і халодныя напоі.
Час працы стацыянарнага кафэ і дастаўкі - з 11.00 да 23.00 штодня.
Першы рэстаран Papa John’s у Беларусі адкрыўся ў красавіку 2015 года. За тры з паловай гады сетка вырасла да 11 піцэрый, большасць з іх сканцэнтраваны ў сталіцы. Аднак ужо адкрыліся ці вось-вось адчыняцца першыя рэгіянальныя кропкі - у Магілёве, Гомелі і Гродне. Дарэчы, у нашым горадзе можа з’явіцца яшчэ адна піцэрыя «Papa Johns» — адкрыццё запланавана на вясну гэтага года.
На вуліцы Таўлая, 46 адкрываецца ўстанова Kvetka, якая спецыялізуецца на каве і выпечцы. Адкрыццё кавярні…
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…