Злачынны даход выплаціла, віну прызнае. У Гродне судзяць дырэктара Ленінскага КШХ

Пачаўся суд над дырэктарам камбіната школьнага харчавання Ленінскага раёна, якую вінавацяць у атрыманні хабараў і крадзяжах шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Папярэдняе паседжанне прайшло ў судзе Ленінскага раёна ў пятніцу, 4 студзеня, піша «Вячэрні Гродна».

Па матэрыялах крымінальнай справы, абвінавачаная з лютага 2015 года па чэрвень 2018 года атрымоўвала ў якасці хабару грошы і матэрыяльныя каштоўнасці. Наўзамен абяцала не кантраляваць вытворчы працэс, парадак рэалізацыі і ўліку прадукцыі, не прымаць меры па ліквідацыі розных парушэнняў у школах Ленінскага раёна, а таксама не прыцягваць вінаватых у гэтых парушэннях да адказнасці. За бяздзейнасць з боку кіраўніка загадчыкі вытворчасцей кожны месяц перадавалі ёй ад 50 да 150 рублёў.

Таксама з лютага 2016 года па май 2018 года, яна, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, давала ўказанні афармляць матэрыяльную дапамогу падначаленым работнікам, частку якой пакідала сабе. У выніку такім чынам яна незаконна атрымала больш за 11 000 рублёў.

Кіраўніка затрымалі 4 чэрвеня з доказамі злачынства на працоўным месцы пры атрыманні хабараў у памеры каля 500 рублёў. Яна знаходзіцца пад вартай. На маёмасць накладзены арышт. Дырэктара КШХ абвінавачваюць у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 і 2 арт. 430, ч. 3 арт. 210 КК Рэспублікі Беларусь. Ёй пагражае тэрмін да 10 гадоў пазбаўлення волі. Сваю віну падчас следства прызнала і супрацоўнічала са следствам. Увесь даход, атрыманы злачынным шляхам, яна пакрые.

Па справе праходзяць 25 сведак. Судовыя паседжанні прызначаныя ў студзені і лютым, паведаміў суддзя суда Ленінскага раёна Руслан Гурын.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025