Сіноптыкі абяцаюць наступ сапраўднай зімы са снегам і марозам. На тэрыторыях практычна ўсіх гродзенскіх школ зараз ёсць каткі або «хакейныя каробкі», лыжныя трасы і месцы для цюбінга. Цяпер шосты школьны дзень у дзяцей праходзіць не ў кабінетах за падручнікамі, а на вуліцы з канькамі і лыжамі, паведамляе «Гродна Плюс».

Дзеці расказваюць, як кідаліся снежкамі, гулялі ў хакей, каталіся на лыжах, лядзянках і санках, рабілі крэпасць. У школах каткі і «хакейныя каробкі» карыстаюцца вялікім попытам. Па-першае, бацькам не страшна адпускаць дзяцей, яны ўвесь час пад наглядам дарослых, па-другое, лядовыя пляцоўкі, як правіла, недалёка ад дома.

— Будзем спадзявацца, што тэмпературны рэжым будзе спрыяльны і марознае надвор’е пратрымаецца хаця б 2−3 тыдні і дасць магчымасць нашым рабятам атрымаць асалоду ад лядовых пляцовак, гульні ў хакей, патрымаць у руках клюшку і адчуць зімовае надвор’е, — кажа Андрэй Семанчык, начальнік аддзела адукацыі Гродзенскага гарвыканкама.

Нагадаем, каткі з’явяцца і ў парку Жылібера, па вуліцах БЛК і Даватара. Там можна прыходзіць са сваімі канькамі або ўзяць напракат.

youtu.be/gvE8LmCxXG8